П‘ер зарабляў грошы, яхіх пры ўмеласьці і эканомнасьці, як-ні як, хапала на іх мізэрнае пражыцьцё. А калі і быў недахоп, калі і ў шмат чым прыходзілася сабе адмаўляць — невялікі, разважыўшы, клопат!
Але затое, як спакойна было на матчыным сэрцы, як добра было адчуваць, што яны абодвы бясьпечныя, што гэта продажнае, тое спакойнае навальнічнае мора — ня мае больш улады над імі.
Марыа ня любіла мора, яна, ня гледзячы на тое, што мора іх карміла, адчувала ў ім свайго заклятага ворага. Яна адчувала, што рана альбо позна надыйдзе хвіліна, калі мора адыме ў яе каго-небудзь з любых ёю істот. І яна з трапятаньнем, з заміраньнем сэрца чакала гэтай страшэннай для яе хвіліны.
— А ведаеш бацька, мы не адны выходзім сёньня так рана ў мора, — казаў між іншым П‘ер, з смакам зьнішчаючы смачна прырыхтаваную хоць і ня прывабную яду. — На карабельнай станцыі я шмат бачыў лодак зусім гатовых да адыходу.
— Сёньня вельмі добрае надвор‘е для лову, — адказаў яму на гэта стары рыбак, — ну і зразумела: кожны хоча скарыстаць момант.
— Здаецца нам час зьбірацца, іначай спозьнімся, — сказаў Франсуа Дзюкло! — падымаючыся з свайго месца. — Ты гатовы П‘ер?
— Так, я гатоў, бацька, — адкаваў апошні, таксама ўстаючы з-за стала.
І праз якую-небудзь гадзіну маленькі карабельчык „Уперад“ плаўна пакідаў Марсэльскую карабельную гавань і, ледзь-ледзь пакачваючыся на хвалях, накіраваўся да распасьцёртага перад імі мора.
Вось яшчэ раз мільганула яна нейдзе за носам, вось чуць прыкметным чорным пунктам паказаўся яшчэ адзін раз на бесканцовай люстэрнасьці хваль і хутка зусім зьнік з выгляду.
— Шчасьлівага шляху! — Добрага лову! — крычалі на беразе мора.
І доўга махалі вялікаю чырвонаю хусткаю, махалі да таго часу, пакуль карабельчык яшчэ быў відаць на кругавідзе.
— Ці вернуцца цэлымі і не калечанымі? Ці ўбачу я яшчэ раз? — сумам сьціскалася сэрца любай жанчыны.
Мора было ціхае і спакойнае. Усё казала за добры лоў, нішто не казала аб навальніцы і непагодзе.
VIII
— Заўтра трэба ўставаць чым раней, — сказаў мусье Фурн‘ер сваёй жонцы ў той вечар, у каторы стары Франсуа з сваім сынам П‘ерам выехалі на свой чарговы лоў рыбы. — Мы возьмем з сабою маленькую Джэньні, пакажам ёй палац Іфа і зробім вялікі спацыр у адчыненае мора.
— Добра, мой любы! — адказала яму яго нарачоная.
яны пачалі зьнімаць з рук шматлікія брыльянтавыя пярсьцёнкі, рыхтуючыся ісьці на адпачынак у сваю мяккую і шырокую пасьцель.
Мусье Фурн‘ер ня гледзячы на свае адбарабаніўшыя ўжо пяцьдзесят гадоў, быў вялікім спортсмэнам. Кожны дзень, раней чым пачаць адзя-