Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шоў ён амаль-што ўсе фабрыкі ды заводы Марсэлю, наведаўся ў сындыкат, у порт, на пастройках. і, бязумоўна, нічога не дабіўся. Працы нідзе ня было. Усюды толькі разьлічалі, а ня прымалі.

— Працы няма і яшчэ доўга ня будзе! — вось адказ, які ён атрымоўваў усюды.

Цяжкія страшэнныя дні пачаліся для сям‘і Дзюкло. Хворы бацька патрабаваў догляду за сабою, лекаў, добрага харчаваньня. А тут ані на фунт хлеба ня было грошай.

Кожную раніцу ішоў П‘ер у порт абнадзеяны хоць што кольвек зарабіць, але вельмі рэдка ён зьвяртаўся адтуль з двума франкамі ў кішэні.

Застой перакінуўся і на вонкавы гандаль. Суднаў для разгрузкі прыплывала ў Марсэль вельмі мала. А між тым жадаючых разгружаць іх, прыбывала усё больш ды больш, чым было патрэбна. Вялікае множства беспрацоўнага люду — усе тыя хто звычайна працаваў на фабрыках і заводах, усе яны рынуліся цяпер у порт абнадзеяныя хоць маленькім аднадзённым заробкам. Людзі прыходзілі у порт а трэцяй, а чацьвертай гадзіне раніцы і з цярплівасьцю стаялі ля парэнчу ў чаканьні часу прыёму на працу. Між старымі партовымі працаўнікамі і новымі, прыходзячымі — адбываліся сярдзітыя спрэчкі, а іншы раз пераходзячыя ў бойку, калі на сцэну высоўваліся ня толькі цяжкія кулакі, а і сталёвыя нажы. Жудасным быў гэты час! Так цягнулася ўсё лета і большую частку зімы. І толькі ўрэшце сям‘і Дзюкло ізноў пашанцавала. Сталёвая натура старога рыбака перанесла ўсе гэтыя цяжкасьці, пералом нагі пачаў гаіцца і Франсуа, ня гледзячы на недахопы лекаў і вельмі дрэннае харчаваньне, ужо к студзеню месяцу, хоць яшчэ і кульгаючы, пачаў выходзіць з дому.

З захапленьнем удыхаў поўнымі грудзьмі стары рыбак сьвежае морскае паветра, у гэты першы свой, пасьля працяжнай хваробы, спацыр. З вялікаю любасьцю глядзеў ён на ціхую ў гэты дзень люстэрную роўнасьць Міжземнага мора, з дзяцінства яму знаёмага, з дзяцінства яму роднага:

— Ах, д‘ябал, як прыемна! — марматаў ён. — Падумаць толькі, больш году як я не выяжджаў на рыбацкую лоўлю!

— Дзень добры, стары, — пачуўся раптам за ім чыйсьці голас. Як пажываеш?

— Густаў Грэньер, — адазваўся Франсуа, хутка паварочваючыся і пазнаючы падыходзячага да яго чалавека. Ён пазнаў у падыходзячым капітана далёкага плаваньня, які ўжо даўно кінуў працу ды жыў у Марсэлю на сваю маленькую пэнсію.

— Вось дык сустрэча!

— Я толькі яшчэ ўчора разважаў аб табе, — казаў між тым стары капітан. — Учора казаў я маёй жонцы, вось бы даведацца, дзе жыве бравы рыбак Франсуа Дзюкло. Вось якога чалавека мне цяпер трэба!

— А для чаго я, уласна кажучы, табе спатрэбіўся? — запытаўся капітана Франсуа.