Ах чаго так месяц хмарай
Прытуманены.
Што-ж ты прызадумаўся раскудравы мой.
Ці аб маладосьці
Крыўдамі параненай,
Ці аб вечнай тайне
Мудрасьці людзкой…
Не катуй без часу
Юных
І бунтуючых
І ня блытай сьцежкі к сьветлым
Берегам…
Маладосьць ахвярам і любві
Даруючы
Будзь такім-жа сьветлым і харошым
Сам…
На бунтоўным моры
Чалавечых мараў
Сёньня творуць сонца — новае-зямлі,
Каб мільёны фабрык
Ад агню і пары
Да энэргій сонца перайшлі…
Каб ў палёх, абведзеных
Залатымі сьцежкамі,
Каласіўся горда вечны ураджай.
І каб людзі сёньня,
З залатымі ўсьмешкамі
Ня былі братамі сьмерці ды крыжам.
I. Дружба і раздарожжа
Ліпнёвы вечар дагараў
Ў абдымках ласкавых і кволых.
І тонкагубы вецер граў