Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хвалі, пройдзе веліч-карабель, накіраваўшыся ў адчыненае мора. А там далёка, за мысаю, чорным бураломам выдзяляецца казачны, паўзруйнованы цяпер палац Іф, ды відаць яшчэ высока ўходзячая ў неба вежа маяка.

Ля-Корніш яшчэ не заселены. Яго пястлівыя віллы і масыўныя чатырохпаверхныя дамы адлеглы адзін ад другога на досыць вялікай адлегласьці. Ля-Корніш яшчэ ведае сваіх багатых наведвальнікаў, сваіх прадпрыёмцаў, сваіх будаўнікоў гатэляў, палацаў і велічных дамоў — небаскрэбаў.

Блізкасьць разьюшанага мора: то сярдзіта-ганарлівага, то ласкава-далікатнага, прыгожая панарама на гэтае мора і на падыходзячыя да яго горы, некаторая адлегласьць Ля-Корніша ад шумлівага гарадзкога цэнтру пры найлепшых сродках зносін — усё гэтае кажа за тое, што і гэтаму бульвару засталося ня доўга быць незаселенаму, што хутка і тут, як і ва ўсіх куткох огромністага партовага гораду, будзе душна жыць, будзе цяжка дыхаць.

— Вось прыду і заяўлю проста дырэктару, што не хачу, ведаеце, працаваць Першага Мая, — разважаў сам з сабою ўпоўголас П‘ер Дзюкло, імкненым выглядам адбіваючы крокі па асфальтаваму тратуару Ля-Корніша. — І сапраўды такі, нявольнік я ім ці што? Не хачу працаваць у наша рэволюцыйнае сьвята і скончана!

Сьпераду ўжо відаць быў чатырохпаверхавы дом, які належаў багацейшаму марсэльскаму комарсанту Фурн‘еру, у каторым былі распарадкаваны розныя аддзелы складанага кіраўнічага апарату, прадпрыёмцамі гэтага ўсімі прызнанага караля аліўковага масла і мыла.

Чага-чаго толькі ў гэтым доме няма. Тут і галоўная кантора ўсіх трох марсэльскіх фабрык Фурн‘ера, тут і ўправа яго шматлікавымі караблямі, тут і галоўнае бюро па дасьледваньню прыродных багацьцяў, самых далёкіх калёній, тут і бухгальтэрыя, якая падводзіць падрахункі фурн‘ераўскіх зваротаў, якая з пунктуальнасьцю да аднае капейкі вылічвае яго шматмільённыя гадавыя прыбыткі.

П‘еру Дзюкло яшчэ ні разу ня прыходзілася бываць у сярэдзіне гэтага дому. Праўда, ён часьцяком — амаль ня кожны дзень — пад‘яжджаў да яго параднага ўваходу са сваім грузавіком. Але-ж гэта было толькі для таго, каб перадаць лёкаю пакунак з рознымі пісулькамі ды дакумэнтамі з фабрыкі. Ды і то, звычайна, пакунак перадаваўся ня ім самім, а шофэрам Піліпам.

— Прабачайце пан Жырард, — нерашуча запытаўся П‘ер у досыць паказнага лёкая, уваходзячы ў аздоблены парадны пад‘езд фурн‘ераўскага дому. — Ці магу я бачыць сёньня па вельмі тэрміновай справе пана дырэктара Дэфранса?

А хіба вы ня ведаеце парадкаў, малады чалавек? — паважна, пытаньнем на пытаньне, адказаў яму ўбраны ў аздобленую золатам ліўрэю лёкай.