Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Можа быць
Аб былым шкадавала,
Ці чыноўніка мужа кляла.
Ўсё-ж калісьці
З другімі ішла
Ў залатую і сьветлую даль.


∗     ∗

Гудзеў трывожна шумны горад
І шум ўзрастаў,
Як акіян…
Жыцьцё, —
Я думаў —
Гэта творчасьць,
А творчасьць лепшага экран.

1929 г.

|}