Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4. Твар да твару

Дзе няма ні руху, ні спакою,
Дзе адны каменьні, ды крыжы…
Любы мой,
Вясёлаю рукою
Дагарэўшых серцам
Ня тушы…
Толькі там жыцьцё,
Дзе рух і палыханьне…
Толькі там ўстаюць
Супроць жыцьця,
Дзе ў руках жывога парываньня
Дагарае першая сьвяча.
Чэзьне дым,
Зьнікаюць перашкоды,
Колькі-ж сноў загублена
У дым…
Шэраг год
Жыцьцёвай непагоды
Замятае дальняга сьляды…
Ах, людзкое сэрца
Ўсё-ж машына, —
Ёсьць агонь —
Трапечыцца яно…
Вось чаму
За любых,
За айчыну
Часта п‘ём і роспач і віно…
Ну даволі…
Што загаласілі?..
Хай пад час я падаў і хварэў, —
Я ўцякаў
Ад холаду магілы,
Я агнём жаданага гарэў…
Ня шукаў мяшчанскага спакою,
Не каменьняў чорствых
І крыжоў…
Ня душыў юнацкаю рукою,
Тых хто ў даль, да лепшага ішоў!


∗     ∗

Ён спаткаў мяне злосным і дзікім,
Словы злосныя
Кідаў у твар…