Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Закруціліся дні і тыдні.
Ў гэтых днёх зноў да працы
Прышоў…
Толькі дзіка сьмяяліся
Злыдні
Над маёй накіпелай душой…


∗     ∗

І пакрыўдзіла горка яна,
Надсьмяялася… Плюнула ў сэрца.
Дагарала і нікла вясна
Пад чыюсьці сымфонію сьмерці.
І тады пра каханьне
І сьмерць
І пра крыўду ня раз гаварыў.
Халадзей пела
Зорная медзь
Пад удар языкоў зары…
Я пашоў зноў шукаць вясны…
Толькі з крыўдай і помстай пашоў.
Так-жа горка
Праз дым,
Палыны
Насьмяяўся й над здраднай душой…
Я пазнаў,
Што ні кроку назад.
Крок назад — і насьмешкі і здрада.
І пашоў я поэмы складаць
Пра каханьне,
Юнацтва і радасьць…
А яна у адплату,
У зьдзек…
Наманіла — збрахала другому…
..............
— Гэта брудны
І злы чалавек,
Яму ўсё, што варожа, знаёма…
Пахла мёдам
І сьвежым кропам…
Ў цьвеце сад залаты патапаў…
..............
— Дарагая
Ці-ж гэткай нядобрай,
Я ці-ж гэткай, ці-ж гэткай шукаў?