Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Па вочах любай,
Па дружбе сэрца і надзей,
Мяне-ж
Ніхто не прыгалубіў,
Сярод тупіц
І між зьвярэй…
З балота бруду
І мяшчанства
Ўсё-ж бачыў полымя зарніц,
Я гадаваў у сабе
Паўстанца
І новым дням схіляўся ніц.
І можа так,
Што ўчора стала,
Што я імкнуўся да людзей,
Я пакахаў тады
Натальлю
Ўсёй сілай песьні і надзей.


∗     ∗

Спаткаўся з ёй ў зялёны вечар
І словы
Дзіўныя казаў,
Аб дружбе палкай,
Чалавечай
І пра пачуцьцяў дзіўны сад…

Дзяўчына мілая,
Дзяўчына любая
Табой ўсхвалёваны, табе кажу,
Што,
Калі сёньня
Шчыра прыгалубіш ты, —
Аддам табе
Ўсё сэрца,
Ўсю душу…
Дзяўчына сьветлая,
Пачуцьцяў зоранька
Агонь у сэрцы, ў юным, засьвяці.
Я стану, любая, Такім-жа скоранька,
Такім-жа сьветлым, чыстым
У жыцьці…