Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лета буду правадзіць на вёсцы. Маюся напісаць п‘есу з жыцьця вясковае моладзі, а таксама скончу пачатае вялікае апавяданьне пад назваю „Разьбітыя негатывы“.

Скончыў Белдзяржунівэрсытэт. У ліпені месяцы разам з Я. Туміловічам і А. Звонакам еду на Урал, дзе думаем прабыць цэлы месяц. З мэтаю вывучэньня буйнае уральскае прамысловасьці.

Цяпер працую над вялікаю поэмаю „Лясная трылёгія“. Падрыхтаваў для друку зборнік вершаў пад назваю „Пуціна“.

Ян. Скрыган (Відук)

Зьвярнуўшыся з лягераў, думаю канчаткова скончыць аповесьць з рабочага жыцьця пад назваю „Будынак“. Напісаная мною брашура пра жыцьцё калгасу, па даручэньні Наркамзему зараз друкуецца.

Хутка выходзіць з друку зборнік апавяданьняў „Затока ў бурах“.

Канчаю апрацоўку роману „Вясьнянка“, які будзе друкавацца ў „Полымі“. Пасьля гэтае працы маю на мэце напісаць некалькі апавяданьняў з сялянскага жыцьця:

На лета еду на фабрыку „Дзьвіна“ дзеля азнаямленьня з жыцьцём і бытам рабочых. Зараз працую над аповесьцю „Апошняя песьня“. Падрыхтаваны для друку ў БДВ зборнік вершаў.

Скончыў пісаньнем вялікую аповесьць „Трыкатаж“, якую здаю ў часопісь „Маладняк“.

Здаў у БДВ роман „Сын“, “які зьяўляецца вынікам маёй трохгадовай працы. Надоечы вышла з друку мая другая кніжка працы „У іхным доме“. Лета разам з паэтай С. Фаміным праводжу на Мар‘інскім балотным масыве.

У Польскай сэкцыі БелАПП‘у

∗ На карысьць МОПР‘у сэкцыя выдала літаратурную газэту — аднаднёўку. Зьмест аднаднёўкі: вершы, проза, урывак з драматычнага твору, некалькі крытычных артыкулаў.

∗ Сэкцыя ўзяла на сябе выданьне на ратотыпе зборнікаў твораў літгурткоў сэкцыі.

∗ Сэкцыяй прынята пастанова аб узмацненьні ў часе лета сувязі з больш здольнымі пішучымі таварышамі з правінцыі шляхам літконсультацыі.

У Аршанскай філіі БелАПП‘у

∗ У канцы мая сябры філіі: Таўбін, Астапенка і Гоманаў зрабілі літаратурны выезд па маршруце ст. Цёмны лес — Цёмналескі лесапільны завод — мястэчка Раена. У Расьне адбылося два вечары для вучнёўства і для партыйна-проф. організацый. Наладжан быў агульны вечар у Цёмным лесе для рабочых заводу і чыгуначнікаў. Усяго было абслужана каля 500 чал. Чыталіся вершы і даклады.

∗ У Меьціславе студыяй Бел. АППТ‘у быў наладжаны вялікі вечар беларускае літаратуры. Пасьля дакладу і чыткі вершаў была пастаўлена п‘еса сябра студыі Аўг. Сінякова „Выпярэднікі“, з студэнцкага жыцьця.

∗ Пры Мсьціслаўскай студыі Бел. АПП‘у заснована яўрэйская літаратурная сэкцыя ў ліку 12 асоб, якою кіруе яўрэйскі літаратар Пляксю Сэкцыя выпусьціла 4 нумары рукапіснае часопісі „Эрштэ трыл“ („Першыя крокі“).

Студыяй заснована шэраг літаратурных гурткоў пры сямігодках і Мсьціслаўскім дзіцячым гарадку. Гурткі выдаюць свае рукапісныя часопісі.

∗ У маі месяцы быў наладжан супольны вечар у яўрэйскай сямігодцы, на якім чыталіся яўрэйскія і беларускія творы.

∗ Ю. Таўбін і З. Астапенка здалі ў БДВ два зборнікі дзіцячых казак і вершаў „Сны зайца“ і „Пра ўдалага Янку”.

У Магілеўскай філіі Бел. АПП‘у

∗ Вышаў з друку альманах творчасьці сяброў філіі — „Раньне“. У сучасны. момант ідзе падрыхтоўчая праца па складаньні трэцяга альманаху, якому мяркуецца надаць інтэрнацыянальны характар, зьмясьціўшы ў ім творы беларускіх, яўрэйскіх і расійскіх пісьменьнікаў Магілеўшчыны.

∗ Сябры філіі Юр. Лявонны і Я. Івашын у маі мецы арганізавалі літаратурнае выступленьне на гуце „Ільліч“ (у Быхаўскім раёне).