Перайсці да зместу

Старонка:Маладняк. 1929. № 7.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХРОНІКА

Пісьменьнікі пра сябе

Народны паэта рэспублікі ў гутарцы з нашым супрацоўнікам паведаміў, што з першага чэрвеня г. году ён выйшаў з літаратурнага аб‘яднаньня „Полымя“. Лета правядзе ў вёсцы, з восені думае ўзяцца за напісаньне драмы для БДТ 2.

На лета выяжджаю ў саўгас. Буду вывучаць там адну тэму — Жыцьцё і барацьбу с.-г. рабочых і вясковае беднаты. Час вывучэньня думаю ахапіць дарэволюцыйны і рэволюцыйны. Галоўным чынам спынюся на вывучэньні сучаснага жыцьця, як менш вядомага для мяне.

Улетку буду пісаць п‘есу пра рэволюцыйнае змаганьне на Беларусі.

Гэтымі днямі ў БДВ выходзіць зборнік твораў „Над абрывам“. Да восені спадзяюся падрыхтаваць другі зборнік меншага памеру.

Зараз канчаю гістарычную драму, зьмест яе — доля закінутых у Сібір (з паўстаньня 1634 г.). Драма прызнач: для пастаноўкі БДТ 2.

Лета буду працаваць у Менску, восеньню паеду на лекі.

Па даручэньні нацыянальнай камісіі ЦВК БССР пішу популярную кніжку аб практычным правядзеньні нацыянальнае палітыкі ў БССР. У кнізе будуць зьмешчаны нарысы з жыцьця і працы беларускіх культурных устаноў, нашых школ, нацыянальных саветаў мастэчак і яўрэйскіх калгасаў. Для гэтае мэты думаю скарыстаць лета для паездак па БССР.

Карыстаючыся выпадкова трапіўшым дзеньнікам, бяспрытульнай да восені думаю напісаць вялікае апавяданьне пад назваю „Запіскі бяспрытульнай“.

У выданьні БДВ выходзіць з друку казка „Залатыя арэхі“, ілюстраваная мастаком Мільчыным.

Пішу для „Маладняка“ артыкул на тэму — проблемы культуры ў пяцігодцы БССР.

Пасьля летняга падарожжа маю на мэце распрацаваць цыкль мастацкіх нарысаў, прыназначаных спэцыяльна для часопісі „Маладняк“.

Пасьля адбыцьця лягэрнага збору, думаю закончыць пісаць цыкль апавяданьняў з студэнцкага жыцьця. Хутка выходзіць у выданьні БДВ трэці зборнік апавяданьняў пад назваю „Крыніца“.

Пішу поэму з сялянскага жыцьця.

Для вывучэньня цэнтраў соцыялістычнага будаўніцтва выяжджаю на Асінбуд. Маю на мэце напісаць цыкль вершаў „Маё жыцьцё“,

За летні пэрыод маю на мэце пабываць на Асінстроі, на Полаччыне і ў Лельчыцкім раёне Мазыршчыны. Паездку-вандраваньне скарыстаю для вывучэньня тыпаў новых людзей.

Рыхтую да друку зборнік вершаў пад назваю „Бомы“. Цяпер канчаткова апрацоўваю поэму фактаў „Рапарт“, якую здаю для друку ў часопісе „Маладняк“.

З мэтаю вывучэньня асобных тыпаў выяжджаю на летні час у Полаччыну.