Перайсці да зместу

Старонка:Магіла льва (1927).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



XX

Над ёю з часам дрэвы палі,
І горад вырас, як з зямлі.
Яго Магілевам назвалі,
Бо йнакш прыдумаць не маглі.

Там, дзе пушчар быў і балота —
Муры глядзяцца ў раку,
Зіяюць вежы пазалотай,
Жыцьцё кіпіць, як у гаршку.

Пры самым месьце, дзе хаваці
Людцы нябошчыкаў нясуць,
Гару з магілкамі відаці —
Яе Машэкавай завуць.

І ціха, ціха на гары тэй.
Чарнеюць пліты і крыжы,
То летнім сонейкам сагрэты,
То зьзябшы ўзімку, ў маразы.