Перайсці да зместу

Старонка:Магіла льва (1927).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Ня мог на мак яму зьмяць косьці,
Пракляцьце толькі прызываў,
Ад сьцен адходзіў з большай злосьцю
І штосьці жуткае кнаваў.

З дня ў дзень хмурней ён станавіўся,
Расла ў ім помста, як зьмяя —
І сам, як гадзіна, ў ёй, віўся,
Ў жыцьці ня бачучы пуцьця.