Перайсці да зместу

Старонка:Магіла льва (1927).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Паціху толькі ў вёсках людзі
Маркотну гутарку вялі
Аб крыўдах тых, што ім на грудзі
Праз пана каменем ляглі.

О, як адзін хто праз другога
Цярпіць, то йшчэ тут паўбяды,
Але ня скрыці ад нікога
Нам крыўды цэлай грамады!