Бядак дачуўся ад суседаў, Што ўжо Наталькі маладой Не засталось даўно і сьледу, — Як-бы Дняпровай сплыў вадой.
Сплыла і ўся яго надзея Дажыць у радасьці жыцьцё, Каханьне ў сэрцы гэтак сеяў, А жаць прышлося пракляцьцё.