Зямля сябе ў зелень скрыла. Лес цёмны з ветрам гаманіў, Зязюля век людзям лічыла, А сонца цешылася з ніў.
Машэка плыў, марнеў з нягоды Аддуху рэдка меў калі, І думаў, каб хаця ўжо воды Яго Дняпровы не змаглі.