Павеўна як дасьпелы колас, Ішла наперад у танок, З грудзей гарачых звонкі голас Зьмяняла ў песьню — як званок.
Прыхільна хлопцы аглядалі Яе павабны гібкі стан. Дый толькі сьціха уздыхалі… Адзін Машэка быў тут пан.