Перайсці да зместу

Старонка:Магіла льва (1927).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



IV

У вёсцы тэй, дзе жыў ён змалку,
Дзе пасьціў, дзе араў, касіў.
На воку дзеўку меў, Натальку,
Аб ёй адной ён толькі сьніў.

Былі з сабою адналеткі,
На прызьбе рыліся ў зямлі,
На сенажаці рвалі кветкі,
Ўдагонкі разам часта йшлі.

Як толькі ён яе дагоніць,
Як пёрка носіць на руках,
Сьмяецца, весела гамоніць,
Хоць там дзяўчыну мучыць страх.

Калі ўжо сталі падрастаці,
К рабоце трэ‘ было ісьці,
Дык ці то ў полі, ці то ў хаце
Умелі той таго найсьці.