Перайсці да зместу

Старонка:Магіла льва (1927).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная



Ці дома хлеба меў замала.
Ці крыўду вызнаў ад каго,
Ці мо прастору не ставала,
І ў пушчы стаў шукаць яго? —

Ўсё гэта ня было прычынай,
Але, як вестка падае,
Была прычынаю дзяўчына.
Машэка гінуў праз яе.