А з пушчы вырваўшысь на поле Шумеў і грозны слаў праклён, Што не даваў яму лес волі — Давіў гальлём з усіх старон.
У гэтай пушчы з перадвекаў — Што так драмала ўдоўж і ўшыр, Сялібу меў сабе Машэка, Разбойнік страшны на ўвесь мір.