Старонка:Літаратура 1923.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пясьняр сноў і чараў (М. Багдановіч).

Надзвычайна радуе вока від дагледжанага саду, поўнага яблык, ігруш і чырвона-крывавага вішаньня. Нас супакойваюць гэтыя салодка-карысныя вынікі чалавечай пільнай працы-культуры. Але, ці ня болей узрадуедца вока, убачыўшы сярод такога саду гавоны ружовых пялёсткаў, сінькаляровых віолаў і вострых пахам гваздочкаў... Як цягнемся мы да гэтых кветак усёй сваёй істотай і адпачываем адразу... Так, тут добра, тут ужо заможнасьць тых, хто гаспадарыць - бо тут ужо зарадзілася пекната!...

Такой поўнай клюмбай квяцістага згуртаваньня азначаецца поэзія М. Багдановіча сарод працавітага саду нашае літаратуры.

Ён прайшоў свае кароткае жыцьцё ў «зачараваным царстве» ідэалізаванай ім бацькаўшчыны, з нізкай жамчужын-вершаў, якія, нібы пацеркі, перабіраў, зьвяртаючыся ў песьнях-модлах да бога хараства.

Ён мала ведаў рэальную бацькаўшчыну працы й змаганьняў. Замест галасоў стогну і барацьбы, яму чуўся сумны, маркотны лясун - гэты праабраз вечнай прыроды,-які йграў на нацягнутых струнах тонкаствольных хвоек...

Калі йграе лясун - прырода, тады ўсё засыпае: і рака, і каласы ў палёх, і няведама, што дрыжыць на лісьцях лазьняку -

«Кроплі сьлёз, ці халоднай расы»...

Гарачыя сьлёзы чалавечых вачэй і халодныя росы прыроды аднолькава блізкі гэтаму чуламу ўспрыяльніку.

Природа жыла перад ім не болей, як перад іншым песьняром, бо ён насяляў яе ня толькі сваім перажытым, але і ўсім глыбока мінулым народнае творчае фантазыі.

Вось чаму возера сярод бору - гэта люстра, пакінутае лясуном - прыродай, каб поэта мог агледзіць у ім увесь сьвет, усю тую дрыжачую, прамяністую матэрыю, якая, як русалка, блутае свае косы у сеці-думкі... А белы месяц-фантазія ловіць у гэтыя сеці русалку.. І ноч шапоча ім: «засьнеце!»

І сьпіць усё ў яго зачараваным царстве: і асока, і лаза зялёная, і хваля, што ціха кодіцца... усё навакол.

Толькі сам пясьняр, «заварожаны вячэрняй цішынёй», зьліўшыся пачуцьцём з прыродай, чуе, як «дрыжаць ад ветра зоркі»... Крыштальна-дзяцінная душа! Каб чуць гэта, траба ня мець гневу ні проці каго. Ды на каго здаваць грамадзяніну «зачараванага царства?» Хто захоча пакрыўдзіць яго? Хіба «сінявокая» ноч, што ціха, па няккай траве праходзіць... а за ёю