латы, і гадзюкай курчыцца на кавадле падскваранае жалеза.
Брыгада гарадзкіх рабочых-мэталістых памагае сялянскай беднаце каваць лепшую долю...
— Ну, як справы?
Ад кавадла адгінаецца малады зграбны хлопец з страшным ад колату і надзвычайна вясёлым тварам.
— Гонім на поўны ход... Няма з чаго, а трэба рабіць... Выкручваемся... Адтуль часьціцу, адтуль кавалак, адтуль гайку, шрубчык... Выбіраем, перабіраем... робім, значыцца, перавыбары...
— Многа адрэмонтавалі?
— Авось, зірнем, калі хочаце.
Ён вядзе да бліжэйшае пуні, адчыняе вароты. Стройнай чарадой стаяць чыстыя, сьвежа-папраўлевыя плугі, прагавіта высалупіўшы свае гладкія ясна бліскучыя языкі.
Я ўяўляю сабе цёплае тлустае поле. Гарэзьлівы ветрык мякка ласкоча расхрыстаныя грудзі, сонца прынікае да твару палкім нязводным пацалункам. Зьвіняць жаўранкі. Стала, буркліва гутараць гракі. Працавіта порскаюць коні і апэтытна парыпваюдь плугі, кроячы роўнымі скібамі чорную сакавітую зямлю. Расьцягнуўшыся