Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— Бялізну — заўсёды жанчыны, гэта ўжо ад комуны... паложана так...

...Чатыры гадзіны перабылі мы ў гасьціннай комуне (заехаліся былі на хвіліну — пагрэцца з марозу), і гэтыя чатыры гадзіны пакінулі нязводны сьлед у маёй сьвядомасьці. Я ў будзённым, у звычайным выглядзе ўбачыў кавалак таго, да чаго мы імкнемся, аб чым лятуцеем мабыць таму, што было яно такое простае, сьціплае — ува мне — яшчэ больш умацавалася глыбокая, непарушная ўпэўненасьць, што нам нядоўга, зусім нядоўга асталося ўжо да таго, каб канчаткова спраўдзіліся нашы імкненьні.

Перад мной стаяла ясная і сьветлая пэрспэктыва...

...Яшчэ во што... У кватэры старшыні гэтае комуны я натрапіў быў на адзін ліст, які ўскалануў нутро маё глыбокім жалем і захапленьнем. Гэты ліст напісаны комсамолкай-рэволюцыянэркай Заходняе Беларусі (ты, напэўна, знаеш яе па газэтах), якая шэсьць год праседзела ўжо ў польскай турме і невядома, калі адтуль выйдзе. Дзяўчаты-комунаркі зрабілі ёй падарунак — вышылі і пераслалі туды, у турму, беларускі фартух. У сваім лісьце яна дзякуе ім за гэты падарунак, за напамінак пра волю, пра шчасьце,