Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ніцтва новага жыцьця, ад тае справы, якой служыла ранейшая твая творчасьць, і трапіў на цёмныя сьцежкі, гатовыя завесьці цябе на той бок баявое мяжы. Я добра разумею, што ў тых матэрыялах, якія за апошнія часы зьмяшчаліся пра цябе на старонках нашае прэсы, ты знаходзіў многа пералічанага, згушчанага, узьведзенага ў некаторую матэматычную ступень — і гэта, мабыць, перашкаджала табе ўсьвядоміць свае памылкі. Я таксам ня зусім згодзен, напрыклад, з т. Вудзінскім, які, даючы табе справядліва рэзкі і востры адпор за твае ўхілы («Вораг у доме»), безнадзейна глядзіць па далейшую тваю працу. Я знаю цябе на працягу амаль што ўсіх год твайго сьвядомага жыцьця і ведаю, што ты не на жарт злучыў быў свой лёс з жыцьцём і барацьбой пролетарыяту. І я веру, што ў табе ўсё гэта — часова, што ты вернешся на сваю даўнейшую пуцявіну.

Ведаеш, браце, табе добра трэба страпянуцца, добра прыгледзіцца да таго; што робіцца навакол, чым бушуе наша жыцьцё, трэба прасякнуцца напружана-баявым тэмпам гэтага жыцьця, і ты — я ўпэўнены ў гэтым — здолееш прыняць актыўны ўдзел у будаўніцтве соцыялізму.