Як у «Лістох ад знаёмага», так і ў фрагмэнтах «Вясна 1930 году» аўтар спрабуе праз вобразы, праз спляценьне гэтых вобразаў адлюстраваць процэсы, якія адбываліся ўзімку і ўвясну 29—20 г. Аднак трэба адзначыць, што і ў «Лістох ад знаёмага» і ў фрагмэнтах аўтар ня здолеў прасякнуць, адчуць усю глыбыню, усю складанасьць тых рэальных процэсаў. Аўтар нарысаў концэнтруе сваю ўвагу на асобных зьявах, якія ня гледзячы на іх агульнасьць ня могуць больш-менш поўна адлюстраваць цалкам сапраўднасьць. Асобныя зьявы, эпоэтызаваныя сакавітасьцю слоў, плястычным словазлучэньнем і гуказлучэньнем ня толькі не даюць сапраўднага малюнку, а нават незаўсёды пераконваюць у праўдзівасьці асобных зьяў.
Як і ранейшая папярэдняя творчасьць Зарэцкага характарызуецца романтызацыяй, па вярхоўнай зарысоўкай, даходзячай да глянцоўкі рэчаіснасьці, так і фрагмэнты зьяўляюцца па сутнасьці слабаю ценьню магутнай бальшавіцкай вясны 1930 г.
Як для папярэдняй творчасьці Зарэцкага характарны рэзкі пераход ад глянцоўнай рэчаіснасьці да капаньня ў псыхіцы асобнага героя, фэтышызацыі «нешта ўнутранага» эротызацыі пры-