Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

трактар, круцячы калаўрот вялізнае малатарні. Высокая стройная антэна нясе гонкія радыёхвалі над хатай, у якой шэпча варажбіт свае старавечныя загаворы. Учора сталыя сур’ёзныя мужыкі гаварылі пра новыя боскія цуды, а сёньня памірае старая бабулька, перад сьмерцю кліча да сябе суседа і слабым згасаючым голасам шэпча яму літаральна наступнае:

— Васіль... Я памру, я ўжо чую... Зрабі ты мне дамавіну... толькі без папа, бяз чорта гэтага мяне пахавайце...

У мізэрных, у чорных норках-хацінках, разам з сьвіньнямі, з цялятамі, у брудзе, у беспрасьвецьці жывуць спрадвечным патрыярхальным ладам сялянскія сем’і, а за колькі вёрст дружна й заўзята вядзе сваю працу вясёлая комуна...

Да-рэчы, пра комуну. Калі я колькі дзён таму назад наведаў адну тутэйшую комуну (ня ўзорную, не паказальную, а самую звычайную, простую), калі я акунуўся ў атмосфэру зладнага, сьветлага жыцьця комунараў, — я выразна адчуў, што ступіў аднэй нагой у будучыню. І тады я падумаў: як важна, як патрэбна, як неабходна чалавеку мець у жыцьці адкрытую ясную пэрспэктыву! Калі маеш ты пэрспэктыву — ня спужаюць цябе ніякія супярэчнасьці, ніякія заблы-