— Трэба гэта раскінуць... Адсюль усякае ліха можа быць... ці загарыцца, ці што... А мне ня трэба гэты катух... навошта ён мне.
Мужчыны весела жартавалі:
— Што й казаць: у колгасе ты гаспадыня на ўсе бакі... А вось зойдзем пабачым, які ў хаце ў цябе парадак ідзе...
— Ну дык што-ж... і заходзьце...
У хаце было бедна і досыць чыста. Аднак гаспадыня троху замяшалася (былі чужыя тут людзі) і скорасьпешна падсувала пад лаўку цэбар.
— Бяз мужа які тут будзе парадак. От сяк-так перабіваюся — ведама, удава...
Яна чамусьці сарамліва засьмяялася, але ўраз сунялася, зноў стала сур’ёзная ды паважная.
— Мне колгас — сама да ладу. Нічога мае так не падходна, як гэта... калі разам... Я чатыры гады толькі жыву гаспадаркай, а то служыла ўсё... і тут, і ў горадзе. Мне дык сьмешна, як гэта дужа шкадуюць бабы... каб кароўка свая, сьвінка свая... А ня ўсёроўна — ці сваё, ці агульнае... Дурасьць гэта бабская... самі свайго шчасьця ня хочуць шукаць...
Гэтая сымпатычная цётка (яна не адна, а бачыў такіх нямала) свамі сьветлымі словамі, сваім бадзёрым настроем падкрэсьліла мне глыбо-