Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мейным пляне. Рэшткі матрыярхату, бач, жылі і жывуць яшчэ ў сям’і нашага селяніна.

На сходзе пыталі ў аднае цёткі, чаму яна не абагульвае насеньня, і яна рэзка раздражнена адказала:

— А сама я ня ведаю, што са мной дзеецца. Ці мо’ здурнела я ўжо зусім, ці мо’ так што... Як пашоў калгаз, дык пашоў у нас з мужыком раздор. Няма ў нас жыцьця і ўсё тут... Я яму цьвёрда сказала: калі я перш запішуся, тады пішыся й ты. Ён без мае згоды пашоў, во што... А я так ня хочу — і ня будзе так, усё роўна ня будзе...

Звычайны адказ, які бадай што слова ў слова паўтараецца рознымі людзьмі ў розных вёсках, дзе яшчэ ня ўся бедната і сераднякі ўвайшлі колгас, дзе яшчэ частка вагаецца, яшчэ чагосьці чакае, бывае такі:

— Я-б пашоў з мілай ахвотай, дык баба ня згодна. Ну, што я ёй зраблю, калі яна й слухаць нічога ня хоча.

Вось даслоўны тэкст аднае заявы, якую я выпадкова прачытаў быў у колгасе імя ЦК КП(б)Б: