Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

І гэты здаровы прыгожы хлопец нястрымаў свайго слабага сэрца — хваравіта скрывіўся і цяжка балюча заплакаў...

Сьледам за ім прыходзіла старая — скардзілася на тое, што сын з нявесткай б’юць яе і яе дзеда. Мяне надзвычай зьдзівіла тая шчырая самаахвярнасьць, з якой яна, забываючыся на сябе, апісвала пакуту свайго старога.

— Ёнака зусім слабенькі. Колькі яму засталося пражыць! А яны-ж не шкадуюць яго, бітма б’юць... Учора сказала я, што пайду да Чарвякова жаліцца, дык яны зьбілі яго, што ня ўстане, ляжыць, небарака... А ў мяне ўжо скрозь галава баліць... адбілі...

Тав. Чарвякоў загадаў прыслаць да яго гэтага буянага сына. Пасьля, у часе пасяджэньня праўленьня колгасу, на якім быў і т. Чарвякоў, яна прышла зноў і прывяла з сабой свайго дзеда. Ён быў высокі, худы, з шызымі нявідушчымі вачмі. На нярухомым твары яго, аброслым мяккай кароткай расьліннасьцю, ляжала пячатка глыбокага суму. Ім сказалі пачакаць, і яна асьцярожна правяла яго ў куточак пакою. Там селі яны поплеч на ўслончыку — ён абапёрся на кій і застыў у бязуважным спакоі: А яна збоку пазірала на яго, сумна схіліўшы галаву, і ў вачох у яе было поў-