Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ліст пяты

Дарагі таварыш! У сваім учорашнім лісьце я пісаў, што тут, у вёсцы, мне давялося выпадкова сустрэць старшыню ЦВК тав. Чарвякова. Сёньня я быў прысутны пры тым, як прымаў ён вакольных сялян, як адзін за адным адкрывалі яны перад ім старонкі свайго жыцьця, сьпелесаваныя глыбокімі сьлядамі трагічных і часам недарэчных зусім супярэчнасьцяй. Я пішу табе некалькі найбольш цікавых выпадкаў, бо мне здаецца, што яны вартыя нават таго, каб узяць іх асновай для літаратурных твораў. Дарэчы, ты потым азначыш, ці ёсьць у мяне хоць у невялічкай меры тое «адчуваньне сужэту», якое — ты, помніш, казаў мне? — ёсьць органічная ўласьцівасьць творчае індывідуальнасьці...

Вось, напрыклад, тэма для апавяданьня таго жанру, у якім конструкцыйным вязьмом служыць «фатальны выпадак»...

Да т. Чарвякова прышоў сярэдняга веку чарнявы мужчына з відавочнымі сьлядамі трывогі і балючых перажываньняў на твары. Ён зачаў скардзіцца на тое, што яго несправядліва пазбавілі права голасу. Калісьці за палякамі ён колькі тыдняў пад прымусам адбываў нейкую адмі-