Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лася. А бабка тож усьмешкай яму адказала — восенскім сонцам...

Спрэчкі цягнуліся доўга. Блізка што а паўночы ўзяў слова старшыня ЦВК т. Чарвякоў. У простых даходных да мужычага розуму словах ён растлумачыў сэнс вялікага будаўніцтва, з якога старавечная, закарэлая ў брудзе, у цямноце вёска, прыціснутая агідным гнётам вясковае буржуазіі, выйдзе на новы раскошны шлях новае гісторыі.

Я бачыў, як сялянскія твары працяліся былі строгай увагай, як у іхных вачох глыбока, цёмна дымілася балючая — ад сэрца, ад крыві — думка пра новае жыцьцё, пра новае шчасьце.

Старая бабка нахілілася да свайго суседа і — я чуў — ціха ў яго запыталася:

— Яка мы будзем рабіць тады?

Дзед дасадліва ёй адказаў:

— Ат, бабка... Што ты пытаеш? Калі ішлі на вайну, таксама ня ведалі, але-ж тымчасам рабілі.

І, троху змаўчаўшы, дадаў:

— Ты-ж чула, што я казаў: чацьвертая рэволюцыя. Усе — і старыя і малыя перараджаюцца... Разумееш?

Бабка ўсьміхалася восенскім сонцам...