Запытаньне прыцягнула ўсіхную ўвагу. З штабу «падрыўнікоў» пачуліся зларадасныя подгаласы (Ага? Што? Гэта парадак?). З прэзыдыі запыталіся:
— Хто гэта калі выганяў цябе?
І жанчына, чуючы за сабой падтрыманьне, з ваяўніча-адважным выглядам адказала:
— Пасынак.
Над агульны сьмех ёй растлумачылі, што ў колгасе якраз і знойдзе яна абарону ад свайго злоснага пасынка, што ў колгасе ня будзе яна ні ад кога залежыць, будзе, як і ўсё, самастойны і роўнапраўны сябра.
Пакуль ішла гэта гутарка, я з цікавасьцю сачыў за дзьвюма асобамі — дзедам і бабулькай, якія сядзелі на самым перадзе перад сталом прэзыдыі. Дзед — невялічкі, спакойны, ласкавы — увесь час то ўхвальна, то з дакорай ківаў галавой і поўголасам даваў рэплікі — больш відаць сам для сябе — і рэплікі яго былі разважныя, сталыя. А бабулька, абгарнутая неабсяжнаю хусткай, сядзела нярухома, узьняўшы маленькія вочкі на таго, хто гаворыць, і невядома: ці слухала ўважна, ці проста дзівавалася з чалавека. Колькі раз — я бачыў — яна сама сабе ціха ўсьміх-