дзяннога сьвята, з-за цёмных платоў, як падкалодная гадзіна, шэпча свае бясьсільныя пагрозы.
Зьбіраліся марудна. Кожны, прыходзячы, неймаверна ківаў галавой.
— Наўдачу, каб сабраліся сёньня. Тры вясельлі на вёсцы.
Адылі сабраліся. І адразу ясна стала, што большасьць ня наша. Я абводзіў поглядам натоўп, і бачыў скрозь падазрона-настарожаныя твары, за якімі відочна хавалася загадзя нарыхтаваная гатоўнасьць даць адпор усяму, што пойдзе насупар кулацкай зграі. У іншых вочы выразна блішчэлі хмельным агнём.
А па заплеччу пёрліся верхаводы — кулацкія агенты — рабілі сваю цёмную справу.
Што-ж, будзем змагацца!..
Сход ад самага пачатку пашоў бурна і тлумна. Наперадзе шчытным комам зьбіліся бабы — ціснуліся, сакаталі, перапынялі дакладчыка істэрычнымі скаргамі на дробныя свае нягоды. Адчувалася пэўная тактыка: пусьцілі наперад жанчын, падбухторыўшы іх, а самі пахаваліся за іхнімі спадніцамі.
У спрэчках узьняўся цэлы гармідар. Крытыку сельсавету абярнулі ў асабістую зьвягу, у крыў-