што яны выступяць організаваным фронтам і будуць намагацца правесьці ў савет сваіх адданых паслугачоў.
...Вёска пераклікалася п’янымі галасамі. Вішчэў апантаны гармонік, рэзалі вуха дзікія ўзвывы прыпевак...
Зьявілася думка адкласьці сход, бо можна было чакаць розных эксцэсаў. Пагаварылі і рашылі ўсё-ткі праводзіць — умовіліся толькі даць самы рэзкі адпор магчымым выступленьням п’яных, патрабуючы выдаленьня іх са сходу.
Нас павеў комсамолец Янка ў канец вёскі, дзе быў прызначаны сход. Ідучы, апавядаў консьпірацыйным тонам:
— Яны страшэнна ня любяць мяне, гатовы жыўцом разарваць. Пагражалі, што заб’юць, але я не баюся... Некаторыя нашы, калі забавяцца ў мястэчку, дык і начуюць там, баяцца ісьці па начы. А я — не зважаю, дармо... Свайго мы ўсё-ткі дойдзем, няпраўда...
Мне ўспомніліся глыбоказначныя словы аднаго дзеда-селяніна, якія ён сказаў быў голасам таемнага вяшчуна:
— Платы загаманілі!..
У гэты дзівосны вобраз уклаў ён выяўленьне злосьці азьвярэлага кулацтва, якое, баючыся