ваюць усе сілы, каб затрымацца, і ўжываюць усе магчымыя спосабы, каб падтачыць, зрушыць тую вялізную камлыгу, што насуваецца на іх, што во-во гатова раструшчыць іх, пахаваць пад сваёй грознай веліччу.
Ведаеш, браце! Жывучы ў Менску і назіраючы жыцьцё скрозь балонкі газэт, ніякім чынам ня ўявіш у жывой форме волатаўскага поступу нашых дзён. Па праўдзе, ці не здавалася табе часам гэтае клясавае змаганьне на весцы, пра якое так многа, так настойна пішуць нашы газэты, нейкай адумысловай схэмай, матэматычнай формулай, сухім сылёгізмам? Прабачай мяне, але я скажу проста: ты не разумеў гэтага змаганьня, бо ня бачыў, яго твар у твар, і таму абмінуў яго ў сваіх апошніх творах, за што цябе і ўшчувала наша грамадзкасьць («Падарожжа на новую зямлю»).
...Я раскажу, табе пра перавыбары саветаў, якія я разам з маладым вайскоўцам-адпускніком праводзіў у аднэй вялікай вёсцы вярсты за паўтары ад мястэчка.
Гэта было ў нядзелю. На вуліцах вёскі таўкліся гурмай хлопцы, дзяўчаты. Вылятаў з гурмы рэзкі нястрыманы сьмех, абрыўкі гарланістых