Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

на вёсцы. Але перад тым лічу за патрэбнае даць маленькае тлумачэньне.

Раён, у якім мне давялося працаваць, ёсьць раён суцэльнае колектывізацыі. Заклік пролетарскай дзяржавы да рашучага, карэннага перабудаваньня жыцьця на соцыялістычных пачатках знайшоў тут жывы водгук сярод бядняцка-серадняцкай масы сялянства. Шырокай хваляй памкнуўся працоўны селянін у колектыўныя гаспадаркі, Блізка 80 проц. усяго жыхарства раёну ўжо колектывізавалася і распачало практычную працу па організацыі новага жыцьця. Але побач з гэтым ёсьць яшчэ некаторыя вёскі, што непадатнай сьцяной сталі перад мерапрыемствамі ўлады, замкнуўшыся ў карузлую шкарлупу бруднага старасьвецкага ладу. Гэта ў большасьці цёмныя, глухія куткі, дзе яшчэ ў поўнай меры пануюць дзікія звычкі сярэднявечча, дзе беспрасьветная цемра сялян дае магчымасьць кулацтву на ўсю шырыню разьвіваць сваю шкодную, варожую працу. Або, у іншым выпадку, гэта — заможныя пасялкоўцы, якім вабна ўсьміхнуўся быў шлях капіталістычна-фэрмэрскага абжываньня.

У клясавым змаганьні ўсё становіцца на кон. Кулакі чуюць сваю астатнюю хвіліну і напруд-