сяле бачылі старыя, як у паветры плылі насустрэчу адзін аднаму два абразы. Сустрэліся, пастаялі над сялом і разыйшліся. У другім — загарэлася сама па сабе лямпадка. Поп тлумачыў, што тры разы праяўлялася гэтае «цуда». Першы раз — перад пачаткам царскай вайны, другі — перад пачаткам вайны грамадзянскай, і цяпер — трэці раз. А вывад рабіў ён з гэтага, каб ня йшлі, хто ў бога веруе, у колгасы...
Пра ўсе падобныя цуды апавядаюць, весела сьмяючыся, і ў адказ на іх выносяць пастановы аб зачыненьні цэркваў...
...Ну, але-ж я, мабыць, зусім замарыў цябе сваймі разважаньнямі. Пастараюся, каб у наступным лісьце даць больш жывы і цікавы матэрыял. Думаю, што гэтага матэрыялу я ўдостач назьбіраю па вёсках, у якія я заўтра раніцой выяжджаю.
Бывай!
Ліст трэці
Дарагі таварыш! Сёньня я маю апісаць адзін цікавы выпадак, які дасьць табе ясны малюнак таго заўзятага клясавага змаганьня, якое йдзе