Супроць мяне цяпер настроены... Мне немагчыма выйсьці на вуліцу... Я не магу пакуль што зрабіць таго, што вы патрабуеце. Я ўсё зрабіў, што мог, і буду рабіць усё, што мне даручаць... Але ня зьнішчайце майго я... не вымагайце таго, што мне ня ў змогу...
Старшыня неўзаметку зірнуў на мяне, і я ўбачыў у вачох у яго тое самае, што круцілася ў маіх уласных думках: ой, і хітрая бэсьція... сіратой казанскай прыкінуўся...
Ты, бязумоўна, здагадаўся ўжо, што гэта быў поп, які адмовіўся ад свае службы і шукаў прытулку на другім баку барыкад.
Папоўскі візыт навёў нас на даўгую гутарку пра сучасны стан рэлігійных спраў, і ў выніку я меў магчымасьць зрабіць на гэты конт некаторыя заключэньні, якімі зараз падзялюся з табой.
Магутны экономічны і соцыяльны зрух, які мы цяперашнім часам перажываем, справаджаецца шырокім абурэньнем мас супроць рэлігіі. Адна за аднэй з волі саміх веруючых зачыняюцца цэрквы, сінагогі, касьцёлы і абарачваюцца ў асяродкі пролетарскай культуры. Адзін за адным пазбаўляюцца «сьвятыя пастыры» сваіх слухмяных авечак і трацяць цёплыя на-