Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

P. S. Учора ўвечары я зазнаў нясьцерпную спакусу. Усе паклаліся спаць, а аграном сеў за стол працаваць, Ён пачаў нешта пісаць і пісаў так, быццам — акуратненька, чысьценька — станавіў на паперы нейкія метачкі (можа, балы?) і рабіў гэта з такім смакам, што я ня мог адвесьці вачэй ад яго — мне карцела самому дастаць сваю запісную кніжку і выстаўляць у ёй гэткія-ж стройныя сьціплыя метачкі. Я глядзеў на яго і ня спаў аж датуль, пакуль ня спыніў ён сваю работу. Іншыя людзі ўмеюць працаваць з апэтытам...

Ліст другі

Яшчэ цэлы дзень давялося перабыць у мястэчку. Гэта мяне страшэнна знэрвавала і да краю ўзьняло маю нецярплівасьць. Каб змарнаваць час, хадзіў па вуліцах, наглядаў дробную мітусьню местачковага жыцьця.

Мястэчка тое самае: шэрыя старэнькія дамкі з расхістанымі ганкамі, ля ганкаў — старыя жанчыны ў жудасных лахманох, і ў лахманох — чэзлыя хударлявыя дзеці; на рынку — чарада сялянскіх вазоў, ля вазоў — традыцыйныя местачковыя козы. Але варта прыгледзецца бліжэй, прыслу-