пэргамінавы твар — непамерна шырокія сківіцы і вострая голеная барада. На лобе і каля роту глыбокія зморшчкі. Ён сьцеражлівы, пільны і мабыць хітры, але цягнецца да кампанаваньня, як дзіця. У гутарку з пасьпешнай гатоўнасьцю ўстаўляе рэплікі, быццам баіцца, каб не падумалі, што ён не разумее тэй справы, пра якую гавораць. Мне трапілася было на якую гадзіну астацца з ім вока на вока, і ён многа тады расказаў мне пра вельмі цікавую і вельмі адказную справу аховы працы. Ён гаварыў з вялікай ахвотай і многатонна, як актор. А часам, у распале гаворкі, раптам утаропліваў перад сабой расплыўчасты погляд і колькі хвілін мармытаў зусім аўтоматычна, ці то задумаўшыся аб чым іншым, ці то разгубіўшыся. Пасьля зноў уключаўся ў плынь свае гутаркі. З першага погляду ён нагадаў быў чамусьці мне твайго Абшарскага з «Кветкі пажоўклай», але потым я ўбачыў, што гэты — мацнейшы. Паміж іншага, ён вылучэнец рабочы.
Яшчэ ў некалькіх словах апішу табе трэцяга суседа майго. Ён сядзіць супроць мяне за сталом, і мне троху сьмешна і троху сорамна пісаць пра яго, але разам з тым ёсьць у гэтым і сваяасаблівая нейкая (мабыць, нядобрая) прыем-