ніцкае пачуцьцё ў сэрцы кабеты перамагае даўнейшую любасьць. У часе абагуленьня насеньня, калі мужык здае патрэбнае збожжа, жонка кідаецца на яго з тапаром...
...Да бацькоў прыяжджае дачка — яна вучыцца ў горадзе. Яна зазнала шмат прыкрасьцяй праз тое, што бацькі ідуць супроць колектыву. Яна плача, угаворвае іх і нарэшце — у гневе, у роспачы — назаўсёды кідае бацькаўскі дом...
І г. д. І г. д.
Чым ня сужэты для добрых бытавых апавяданьняў? А колькі асобных псыхолёгічных момантаў, поўных глыбокага драматызму!
...Стары, адважыўшыся пайсьці ў колектыў, «у апошні раз» ксьціцца перад тым, як выкарпаць нязвыклай рукой на паперы свой подпіс...
...Старая ў часе абгаварэньня пытаньня пра колектыў просіць слова і напрамілуй бог просіць, каб пачакалі, пакуль яна памрэ...
Многа сьмешнага, многа трагічнага, многа такога, чаму дужа цяжка даць веры, расказаў мне гаваркі брыгадзір у гэты цьмяны местачковы вечар.
Другі сусед мой — інспэктар працы. Ён організуе нарыхтоўку і вывазку лесу. Гэта высокі, худы і шырокі касьцьмі чалавек. У яго кашчавы