тваю компэтэнцыю — шляхетная сьціпласьць і сарамлівасьць мне не да твару, хоць і гонар таксама ня вабіць мяне. Рабі так, як улічыш за патрэбнае. Дам толькі дзьве невялічкія заўвагі дый то выключна затым, што прымушаны даць іх — ты гэтага вымагаеш.
Першае. Пра літаратурную апрацоўку, я шчыра ўдзячны табе за тое, што ты прапануеш сваю дапамогу ў гэтым кірунку. Але — ведаеш, браце? — троху мяне й непакоіць гэтая, рэч. Я баюся, каб ты ў сваім мастацкім захапленьні ня сьцёр разам з рознымі формальнымі шурпатасьцямі і тых жывых рубцоў ды вузлоў, якія завязаны самым жыцьцём, якія выяўляюць спэцыфіку нашых дзён і якія фактычна ёсьць элемэнт таго, што зазвычай завём мы «стылем эпохі». Лепш хай будзе нязграбна, хай будзе няроўна і жорстка, хай будзе часам і ня зусім эстэтычна — дармо! Хай паспрабуе як-небудзь вымагляваны крытык паставіць табе гэта ў дакор! Скажы яму, што не цябе ёй вінуе, а вінуе нашу сучаснасьць, якая сьпелесавала жыцьцёвую гладзь грознымі бурунамі, страсянула і ўсьпеніла кожны куточак, дзе мо’ дагэтуль яшчэ дрымала застойная плынь мінулага, зацягнутая тлустай павалокай балоцьвенай цьвілі, Чытаючы