Савецкая грамадзкасьць біла Зарэцкага не за тое, што ён не зразумеў клясавага змаганьня, а за тое, што ён сваёю творчасьцю актыўна, змагаўся супроць пролетарыяту, супроць соцыялістычнага будаўніцтва, што ён сваёю творчасьцю махрова-кулацкай, нацыянал-дэмократычнай атручваў сьвядомасьць працоўных мас, што яго, творчасьць зьяўляецца зброяй у клясавым змаганьні ў руках нашых клясавых ворагаў. Вось за што біла комуністычная крытыка Зарэцкага.
Зусім няправільна кажа Зарэцкі, што ён абмінуў клясавае змаганьне ў сваіх творах, у прыватнасьці ў «Падарожжы на новую зямлю». Гэты твор, як і другія яго творы «Крывічы», «Голы зьвер», «Ой ляцелі гусі» ды інш. насычаны буржуазна-кулацкай ідэолёгіяй і па сваёй мэтанакіраванасьці антыпролетарскія, якія па сваім генэзысе зьяўляюцца вынікам клясавага змаганьня, і зброяй у руках клясавага ворага ў яго змаганьні супроць пролетарыяту.
Нацыянал-дэмократычную, кулацкую мэтанакіраванасьць сваёй творчасьці апошняга пэрыоду, Зарэцкі прагне характарызаваць, як «памылкі», «ухілы», «неразуменьне» і г. д. Крытыку-ж яго нацыянал-дэмократычнай, ку-