рэцкі... ад папутніцтва, ад лёяльнасьці ў адносінах да пролетарскай рэволюцыі, адышоў на позыцыі буржуазнай рэстаўрацыі». Так характарызавала комуністычная крытыка творчасьць Зарэцкага. А вось як Зарэцкі ацэньвае сваю ранейшую творчасьць. Знаёмы ў трэцім лісьце піша: «Жывучы ў Менску і назіраючы жыцьцё скрозь балонкі газэт, ніякім чынам не ўявіш у жывой форме волотаўскага поступу нашых дзён. Па-праўдзе, ці не здавалася табе часам гэтае клясавае змаганьне на вёсцы, пра якое так многа, так настойліва пішуць нашы газэты, нейкай адмысловай схэмай, матэматычнай формулай, сухім сылёгізмам? Прабачай мяне, але я скажу проста: ты не зразумеў гэтага змаганьня, бо ня бачыў яго твар у твар і таму абмінуў яго ў сваіх апошніх творах, за што цябе і ўшчувала наша грамадзкасьць». Пры гэтым «Знаёмы» спасылаецца на «Падарожжа на новую зямлю».
Што характарнага ў пададзеным разважаньні? Перш за ўсё перакручанае тлумачэньне прычыны, за якую біла Зарэцкага савецкая грамадзкасьць. Другое, што кідаецца ў вочы, чытаючы гэтую вытрымку, дык тэта няправільная ацэнка характару кніжкі «Падарожжа на новую зямлю».