нае, «Знаёмага». Але што гавораць розум, развага, якія прышлі ў рэзкую супярэчнасьць з пачуцьцямі, наглядаючы незразумелыя яму процэсы.
«Няпраўда!.. Мана!.. Чурайцеся!.. Чурайцеся, калі хочаце жыць, калі хочаце ісьці наперад». Гэты гістэрычны крык сьведчыць, што аўтар лістоў не разумее суадносін паміж «сваім» і «чужым», не разумее процэсу трансфармацыі свайго і чужога ў «нашае», агульнае, колектыўнае. Таму гістэрычная парада чурацца свайго, рэзкі пераход ад інтымнага, эмоцыянальнага замілаваньня да «свайго», да надрыўнага крыку «чурайцеся», лішні раз выяўляе дробнабуржуазную сутнасьць аўтара лістоў, выяўляе яго неразуменьне сэнсу вялічэзнай важнасьці процэсу соцыялістычнай рэконструкцыі дробнага вытворца.
На падставе разгледжаных момантаў можна ахарактарызаваць адносіны Зарэцкага да соцыялістычнага будаўніцтва. Зарэцкі ў частцы сваёй папярэдняй творчасьці («Крывічы», «Падарожжа на новую зямлю») актыўна змагаўся супроць соцыялістычнага будаўніцтва, стоячы на позыцыях контррэволюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму.
«Лісты» і «Фрагмэнты» сьведчаць аб тым,