Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

адпаведны корм і авансы. Усіх трох падсьвінкаў падсудны застрахаваў у аддзяленьні Дзяржстраху. Скарыстаўшы выпадак, што ў суседа такога-та здохла парасё, ён пазычыў данае парасё і завёз на такі-та вэтэрынарны пункт, дзе атрымаў адпаведную даведку. Пасьля гэтага ён павёз данае парасё на такі-та вэтэрынарны пункт і атрымаў другую даведку. Пасьля гэтага ён павёз парасё ні такі-та пункт і атрымаў трэцюю даведку. Згодна гэтых даведак падсудны Маркел Хадун атрымаў страхавую прэмію за трох законтрактаваных падсьвінкаў, у той час, як даныя падсьвінкі былі жывыя. Паказаныя дзеяньні суд кваліфікуе, як ашуканства, а таму пастанаўляе...

Маркела Хадуна да нечага прысудзілі...

16.

Рунь

Мой новы прыяцель, колгасьнік Зьмітра зрабіў мне прапанову.

— Калі маеш час ды ахвоту пойдзем паглядзім на маю практыку з мінэральнымі ўгнаеньнямі.

Я, бязумоўна, згадзіўся.