Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ён азіраўся навокал і бязглузда ўсьміхаўся. Калі-ж запыталі яго:

— Дзе яшчэ двое?

Ён слаба махнуў некуды рукой і, зьнясілены, сеў на зямлю...

IV.

Пры допыце сьведак выявілася адна цікавая акалічнасьць. У той дзень, да якога прыблізна адносілі злачынства (меркавалі па трупу), бачылі Маркела Хадуна на трох розных дарогах і ўсюды ў адным стане: нешта закрытае посьцілкай. А ўвечары ўсё на вёсцы бачылі, як прыехаў ён зьнедкуль на змораным дашчэнту кані...

Справа пачынала высьвятляцца.

V.

На судзе ўсё выявілася канчаткова, і ў прыгавары, паміж іншага, было зафіксавана наступнае:

...падсудны Маркел Хадун законтрактаваў у Колгассаюзе трох падсьвінкаў, атрымаўшы на іх