Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/135

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

цу) і сакатала растрывожанай куркай, і напорыста вымагала нейкае дробязі для „сваіх“ парасят (гэта значыць — колгасных).

Ён ляжаў сьветлай роўнай пячаткай на сівым твары старога дзеда-колгасьніка, які сабраў быў гурток маладых: сваіх, таварышоў і дзяліўся з імі сваёй за дзесяткі год нажытай земляробчай практыкай, і па-бацькаўску навучаў іх, як трэба хадзіць каля маткі-зямлі.

Хударлявы твар старшыні колгасу, які даўно ўжо забыўся, што значыць — у пару есьці і спаць на прытульнай хатняй пасьцелі.

Ён, бязумоўна ён, прымушаў колгасьніка лезьці на гару і даставаць апошнія два пуды вікі (ніхто гэтага ад яго не вымагаў), каб дасеяць кавалак колектыўнага поля…

…Такі быў энтузыязм ўвясну 1930 году…

14.

Міжслоўе

Ня ў шумных узьлётах, ня ў бліскучым гарэньні — ў непарушанай волі ды каменнай упартасьці — творчая веліч будаўніка.