Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

захапленьня: яны былі працятыя цьвёрдай сур’ёзнасьцю, энэргіяй і турботай.

І тады я зразумеў, што энтузыязм бывае ня толькі там, дзе гучныя словы і чырвоныя сьцягі.

Ён бывае і там, дзе працоўныя людзі, сьцяўшы зубы ад патугі і ўпартасьці, бяруцца за марудную цяглую работу, за мураваньне вялізнага будынку агульнага шчасьця.

Ён бывае там, дзе перашкоды, нястачы не палохаюць, ня спыняюць працоўных людзей, а загартоўваюць іхную волю й рашучасьць.

Ён бывае там, дзе працоўныя людзі зацікаўлены ў агульным так, як зацікаўлены ў сваім уласным.

Ён бывае там, дзе працоўныя людзі вераць — не, ня вераць, а ўпэўнены ў тым, што шлях, на які пашлі яны, на які павяла іх магутная партыя пролетарыяту — адзіна правільны і няўхільны...

З тэй пары я прызвычаіўся бачыць праменьні вялікага энтузыязму ў маленькіх, зусім нязначных праявах жыцьцёвае дзейнасьці. І я бачыў яго на кожным кроку.

Ён сьвіціўся на твары белабрысай маленечкай цёткі, што прыбягала ў кантору колгасу (на руцэ — малое дзіця, другое — чапляецца за спадні-