Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/130

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

хлынна мучыўся, і наўчыўся думаць больш, чым гэта робяць звычайныя людзі...

Дзіўны стаў дзядзька Макар!

Індывідуальны падатак, вядома, зьнялі, вярнулі ўсе правы (быў тут перагін, скрыўленьне лініі), і дзядзька Макар з ахвотай ды радасьцю паступіў у колгас. Але ў колгасе адчуваў сябе вінаватым (бацька — не працаўнік, сам — не працаўнік, жонка — пры малых дзецях) і непакоіўся, што мала робіць, мала дае карысьці колгасу.

І глыбока, дзіўна так задумляўся...

Гэтымі днямі дзядзька Макар захварэў. Праз усю ноч кідаўся ў гарачцы і трызьніў. Кажуць — запаленьне лёгкіх.

Дзядзьку Макара павезьлі ў больніцу. Замест яго даглядаць кароў і падлічваць малако паставілі другога колгасьніка.

12.

Міжслоўе

За гарой у сьвежай чырвані купаецца перад сном вясновае сонца.

З усходу падцікаецца ўжо лёгкакрылы і лёгкадумны вечар.