Перайсці да зместу

Старонка:Лісты ад знаёмага (1931).pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ся, ўсьміхнуўся і адвёў у бок вочы, бо ў іх зноў мітусілася тая тоненькая хітрынка. Зусім інакшым — уціхаміраным, лагодных тонам пачаў нас загаварваць.

— Ці-ж вы думаеце — нам шкода... Ці-ж мы згалеем ад гэтага. Бярыце сабе хоць усіх... Я й яшчэ столькі вывяду, калі хочаце... у мяне гэткага дабра яшчэ знойдзецца.

Мы шчыра падзяквалі і, сьцяўшы зубы, выбралі сабе чацьвёрку жарэбных кабыл. Тут-жа стаяла чарада кулацкіх калёс. Мы нагледзілі добрыя моцныя драбіны і дружна ўшчарэпіліся за аглоблі. Брыгадзір падышоў і з ласкавым спачуваньнем запытаўся.

— Нашто вы дарма высіляецеся?

— Як нашто.

— Гэта-ж драбіны нашага колгасу.

— А дзе-ж кулацкія?

Ён з Олімпійскай спакойнасьцю паказаў па груду ламачча, у якім з вялікай патугай можна было адрозьніць элемэнты калёс.

— Вось, калі ласка. Мне чужога ня шкода.

Мы падзякавалі за прыязнасьць і пачалі конструяваць з ламачча сякое-такое падабенства яздовай прылады.